Пресса о колледже

Тыдзень супрэматызму

Газета «Культура»

Тыдзень супрэматызму праходзіць 17-23 лютага ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.

Тыдзень супрэматызму

Гэты комплекс мерапрыемстваў, у якім прымаюць удзел выкладчыкі ды навучэнцы МДМК, уключыў у сябе лекцыю пра творчы шлях Казіміра Малевіча і значнасць яго асобы для развіцця сучаснага мастацтва, майстар-клас “Прынцыпы пабудовы супрэматычных канструкцый”, відэапрагляд рэканструкцый спектакля “Перамога над Сонцам” з далейшым абмеркаваннем, перформанс “Нараджэнне актуальнага мастацтва з “Чорнага квадрата”.

Навучэнцы 4-га курса каледжа Алена Вярстак, Настасся Палазнік, Кацярына Пашкевіч, Вікторыя Шчэрба, Юлія Пінчук, Алег Каліценя і куратар праекта выкладчык Андрэй Карпянкоў перад пачаткам працы над дыпломнай работай вырашылі зрабіць падарунак alma mater такім спосабам.

Творчасць Казіміра Малевіча заўжды выклікала вялікую цікавасць мастакоў — маладых і сталых. Не толькі таму, што карціна “Чорны квадрат”, якой у 2015-м спаўняецца 100 гадоў, бадай, самая знакамітая ў свеце, але і з-за актуальнай сёння тэарэтычнай спадчыны Малевіча. Значную частку сваіх тэарэтычных прац ён напісаў тады, калі ўзначальваў Віцебскі УНОВИС, калі цэлы горад стаў арэнай для супрэматычных эксперыментаў.

Невялікую частку Віцебска 1920-х гг. навучэнцы паспрабавалі перанесці ў сучасную “Глебаўку”. Аб’екты — карціны і інсталяцыі — цягам тыдня суседнічаюць з копіямі работ старых майстроў, дыпломамі перыяду панавання ў мастацтве філасофіі сацыялістычнага рэалізму, сучаснымі вучэбнымі пастаноўкамі, якімі аздоблены рэкрэацыі і калідоры каледжа.

Газета «Культура» – № 8 (1134) 22.02.2014 - 28.02.2014 г. – Тыдзень супрэматызму

тел./факс +375 17 290-09-21
ПН-ПТ  8:45-12:30, 13:00-17:15
ул. Петруся Бровки, 22
Минск